Дзень роднай мовы
Цікава і весела прайшло свята для выхаванцаў рознаўзроставай групы Печышчанскай сярэдняй школы Светлагорскага раёна, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Дзеці чыталі вершы і спявалі песні, гулялі ў народныя гульні. Не засталіся ў баку і бацькі дзетак. Выконвалі заданні бабулькі Загадушкі: тлумачылі значэнні беларускіх слоў, адгадвалі беларускія "брэнды", дапаўнялі прыказкі.
Такія мерапрыемствы далучаюць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраюць іх слоўнікавы запас, фарміруюць каштоўныя адносіны да спадчыны.