Тыдзень роднай мовы
"Родная мова - крыніца натхнення". Яскрава і запамінальна пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў "Печышчанскай сярэдняй школе Светлагорскага раёна", прысвечаныя роднай мове.
Аформленая інфармацыйная прастора школы адпавядала святочнаму настрою
Настаўнікі разам з вучнямі прынялі ўдзел у рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове.
Пазнавальна і з запалам прайшла інтэрактыўная гульня для вучняў 8-11 класаў "Зямля мая загадкавая"
Падарожнічалі па краіне зычных і галосных вучні 5-7 класаў падчас гульні "Дакраніся да роднага слова".
Акрамя гэтага, усе жадаючыя маглі пачуць беларускую музыку, якая гучала на перапынках.
А вучні 3,4 класаў сталі больш эрудыраванымі пасля конкурснай праграмы "Знаўцы беларускай мовы"